Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/108

Гэта старонка была вычытаная

я не скажу больш ані слова. Толькі гэта і скажу. Я не асаромлю вас. У мяне ёсьць тавар і я хачу здаць яго.

У выніку ўся грамада сабралася назаўтра ўвечары ў знаёмай залі. Сканлан і Бэрбрыкс стаялі вясёлыя ад радасьці. То адзін з іх, то другі дакраналіся да кнопкі і тады… але, кажучы, як Сканлан:

— Аддаю яму справядлівасьць і зьдзівіў-жа ён нас!

„2. L. О. гаворыць, — гукаў голас. — Лёндон гагорыць Брытанскім выспам. Прараканьне пагоды. — Тут пачуўся звычайны выраз пра ціск і антыцыклёны. — Бюлетэнь апошніх навін. Яго вялікасьць кароль адкрыў сёньня раніцою новы флігель больніцы для дзяцей у Хамэрслуце…“ І так далей, і так далей, у звычайным парадку. Першы раз апынуліся мы зноў у Англіі рабочай будзеншчыны, якая мужна корпалася над штодзеннай працай у краіне, што схіліла сваю дужую сьпіну пад ваеннай завінавачанасьцю. Потым мы даведаліся пра чужаземныя навіны, спортыўныя навіны, стары сьвет гучэў усё аднэй і тэй самай аднастайнай нотай.

Нашы сябры атлянтыды слухалі зьдзіўленыя, але нічога не разумелі. Калі першым нумарам пасьля навін вайсковая оркестра грымнула марш з „Лёэнгрына“, у людзей вырваўся сапраўдны гук захапленьня, і сьмешна было бачыць, як кідаліся яны на сцэну, паднімалі заслону, заглядалі за экран,