умоўна, зьяўляюцца сьведкамі таго пэрыоду, калі мясцовасьць была густа заселена. Але таму, што ў гістарычныя часы ў гэтым райне ня было ніводнага паселішча, і нідзе не ўспамінаецца ні аб чым падобным, то шмат што гаворыць за тое, што Полю Борхарду ўдалося сапраўды знайсьці месца старажытнай Атлянтыды. Гэта — рэшткі бадай суцэльнага вялізарнага будынку, кругам на пяць кілёмэтраў.
І дасьлядоўца так канчае свой ліст: „Атлянтыда“ Плятона ня была казкай. Яго паведамленьне датычыла ня Паўднёвай Гішпаніі, але „мора Аталянаў“, „мора Трытонаў“, Дыодора, якое яшчэ цяпер называецца „Бар Аталя“ і прадстаўляе сабою бадай высахлае вазярко Джэрэт“.
Але заставалася яшчэ адно важнае пытаньне: ці прызнаюць французы, ва ўладаньнях якіх была зроблена вынаходка, правільнасьць яго. У Туніс прыехаў з Парыжу дырэктар Кіраўніцтва Археолёгічных вынаходак. Борхард паведаміў яму свае меркаваньні, якія паклаў у аснову вышуканьня, паказаў яму ўзгорак, колы, нязьлічоныя рэшткі і — вялікі момант надышоў: прафэсар Пуансо прызнаў бязумоўна вынаходку Борхарда і паведаміў у Бэрлін, што ў гэту восень можна будзе распачаць грунтоўныя раскопкі.
Бясспрэчна, Борхард знайшоў месца, дзе была калісь вялізная Атлянтыда. Мо’ нам удасца зноў убачыць Атлянтыду, як удалося ўбачыць аднаўленьне Геркулянуму і Помпэі.