жэктары, і я думаю, што ён мае на меце асьвятляць імі ваду праз круглыя шчыліны і пазіраць, што там робіцца навокал.
— Калі-б ён гэта меў у галаве, дык мог-бы ўставіць шкляную панэль, як на караблёх на высьпе Каталіна, — сказаў я.
— Вы кажаце дарэчы, — сказаў Біль, чухаючы патыліцу. — Я цяпер нічога не разумею. Адно толькі правільна, гэта тое, што я пасланы пад яго загад, каб памагаць яму ў гэтым глупстве. Ён да гэтага часу нічога не казаў. Ну, і я сказаў столькі сама. Аднак я буду нюхаць скрозь. А калі я ня буду сьпяшацца, дык я даведаюся аб усім, што трэба ведаць.
Вось якім чынам я ўпяршыню даведаўся пра наш сакрэт. Пасьля гэтага мы плылі ў дрэннае надвор’е, а потым пачалі працаваць, ловячы рыбу невадам на вялікай глыбіні на паўночны захад ад рогу Джуба, наглядаючы за тэмпэратурай і запісваючы процант солі ў вадзе. Гэты спортыўны занятак, драгаваньне[1] морскіх глыбінь з Пэтэрсонаўскім невадам, які забірае толькі дваццаць футаў. Часамі ён спушчаецца на чвэрць мілі — і прыносіць наверх рыбу аднае пароды, часамі на поўмілі — і ловіцца другая парода. Кожны слой акіяну мае сваіх асобных жыхароў таксама, як і асобныя сухазем’і. Часамі мы паднімалі з дна поўтоны празрыстай
- ↑ Драга — прылада, каб даставаць з дна мора жывёл і расьліны.