гукну, каб вы спыніліся. Мы паволі пасунуліся ўперад, цераз край багны. Цемра не ратавала нас ад атакі, і мы зноў запалілі нашыя агні. Адзін ілюмінатар быў зусім заслонены тым, што аказалася ніжняй часткай жывата страшэннай істоты. Яе галава і клюшні працавалі над намі, і мы хісталіся, бы язык у зване. Сіла жывёлы павінна быць вялізнай.
Ці быў калі-небудзь чалавек у такім становішчы: пяць міль вады ўнізе і гэтая сьмерць наверсе клеткі.
Клетка хісталася ўсё мацней і мацней. З трубкі пачуўся ўсхваляваны голас капітана, які заўважыў тузаньне ланцуга. Маракот скочыў на ногі і ў роспачы падняў уверх рукі. Нават у сярэдзіне нашай абалонкі мы пачулі звон разарваных правадоў, і праз момант паляцелі ў вялізную багну пад намі.
Калі я азіраюся на гэты жахлівы момант, я ўспамінаю дзікі крык Маракота:
— Ланцуг абарваўся. Мы нічога ня можам зрабіць. Мы ўсе нябожчыкі, — крычаў ён, схапіўшы тэлефонную трубку. І потым: — Бывайце здаровы, капітан, бывайце ўсе!
Гэта былі нашы апошнія словы да людзей.
Мы не паляцелі шпарка ўніз як можна было думаць. Ня гледзячы на нашу вагу, нашая пустая абалонка давала нам магчымасьць трымацца ў вадзе, і мы паволі спускаліся ў багну. Я чуў, як жудаснае страшыдла шкрабала нашую клетку. Між яго клюшняў мы прасунуліся. Потым павольным кругавым рухам мы пачалі спускацца ўніз у бяс-