Раптам мы заўважылі яго твар, пазіраўшы на нас праз ваду, і праз хвілінку ён улез да нас, стаў з намі. Гэта была невялікая, прысадзістая постаць, мне пад плячо. Ён паглядзеў на нас вялікімі цёмнымі вачыма, у якіх быў адбітак вясёлай самапэўнасьці, які казаў:
— Небаракі! Вы думаеце, што вы трапілі ў вельмі дрэннае становішча, але я добра бачу, як выратавацца.
Я толькі цяпер заўважыў вельмі дзіўную рэч. На чалавеку, — калі ён толькі быў такі самы чалавек, як і мы, — была апранута празрыстая абалонка, якая закрывала яму галаву цела, пакідаючы вольнымі рукі ды ногі. Абалонка была такая празрыстая, што ў вадзе яе ніхто ня бачыў, але цяпер, калі яна была ў паветры побач з намі, яна блішчэла і была празрыстай, як самае тонкае шкло. На кожным плячуку ў сярэдзіне абароннага футляра ў яго былі дзіўныя закругленьні. Яны былі падобны да даўгаватай скрыначкі, у якой было шмат дзірачак, і яны надавалі чалавеку такі погляд, бы на ім былі наплечнікі.
Калі наш новы знаёмы далучыўся да нас, то за ім зьявіўся твар другога чалавека, які кінуў нам штосьці, падобнае да вялікае шкляное кулі. Тры такіх кулі нам падалі. Потым былі паданы шэсьць невялікіх скрыначак; наш новы знаёмы прывязаў іх па аднэй да нашых плячэй, і нашы плечы зрабіліся вышэй, як і ў іх. Я ўжо пачаў думаць, што ў жыцьці