нашае падарожы, але Мэнда падняў руку і спыніў яго. Па яго загаду служкі паднялі і панесьлі экран, і абодва атлянты паказалі нам, што трэба ісьці за імі.
Гэта быў вялізны будынак, і мы пераходзілі з калідору ў калідор, пакуль ня прышлі, урэшце, у вялікую залю накшталт аудыторыі. З аднаго боку быў шырокі экран такога самага роду, як той, што мы бачылі. Публікі было каля тысячы чалавек. Калі мы ўвайшлі, то пачуўся шэпт прывітаньняў. Гэта былі мужчыны і жанчыны рознага веку. Мужчыны былі цьмяныя і барадатыя, а маладыя жанчыны былі прыгожыя, пажылыя — поўныя павагі. У нас было мала часу, каб разглядаць іх, бо нас прывялі на месца ў першым радзе і потым паставілі Маракота проці экрану. Агні былі нейкім чынам патушаны і Маракоту паказалі, што час пачынаць.
Выканаў ён сваю ролю вельмі добра. Мы спачатку ўбачылі наш карабель. Вось ён плыве па Тэмзе. І публіка ўсхвалявана зашаптала, бачачы малюнак сучаснага гораду. Потым зьявілася карта, якая паказвала курс карабля. Потым паказалася сталёвая пасудзіна з усімі сваімі дапасаваньнямі. Мы зноў убачылі сябе, як спускаліся на край багны. Потым зьявіўся малюнак таго цмока, што затапіў нас.
— Маракс! Маракс! — закрычалі людзі, калі ўбачылі гэтую жывёлу. Відаць было, што яны наўчыліся пазнаваць і баяцца яе. Стала ціха, калі цмок пачаў абмацваць наш канат і пачуўся стогн жу-