колькасьць продуктаў для арміі. Дзякуючы ўсяму гэтаму беларускае сялянства апынулася ў вельмі цяжкім палажэньні. Вядома, напрыклад, што ў паўднёвых паветах Віленшчыны сялянства засталося зусім бяз хлеба і дашло да таго, што кармілася ўсялякімі сурогатамі, што выклікала хваробы і высокую сьмяротнасьць сярод жыхарства.
Кампанія, як вядома, адбывалася на Беларусі летам і ўвосень, у самы рабочы час. Апроч таго, што край руйнаваўся, рабочыя сілы адцягваліся ад штодзённай вяскова-гаспадарчай працы, перарывалася работа селяніна, што давала хлеб на цэлы год. На падставе вайсковых прыказаў "усе дарослыя мужчыны, што маюць аселасьць каля граніцы, павінны быць узброены пікамі і трымаць грамадзкія варты". З другіх дакумэнтаў мы бачым, што такія грамадзкія варты былі ўтвораны па ўсей Беларусі.
Пастаяўшы некалькі месяцаў і значна спустошыўшы край, руская армія пачала адыходзіць на ўсход, адступаючы перад францускай арміяй. З палавіны чэрвеня на Беларусі зьявіліся першыя авангарды