Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Кронікі. Гутарка ў іх пачыначася ад самага стварэньня сьвету, потым выкладаўся кароткі пераказ біблійнай гісторыі, далей гісторыя старадаўных гаспадарстваў, адылі гісторыя візантыйская. У Баўгарыі ў 10-сталецьці былі перакладзевы з грэцкай мовы кронікі: Ягора Амартола і Йвана Малалы. З гэтых кронік карысталі і нашы дзяды.

Повесьці. З даўных часоў прыходзілі да нас і візантыйскія повесьці. Повесьць „Александрыя“ мела ў сабе баечныя пераказы аб паходах і геройствах Аляксандра Македонскага. Характар яе дыдактычны.

Значаньне перакладанага пісьменства. — Яно падрыхтавала грунт для самастойнай творчасьці. Яно, хоць і мела галоўны царкоўна-рэлігійны характар і кірунак, згуляла, аднак, роль агульна-культурную. Некаторыя-ж перакладаныя творы давалі чытаньніку веданьне болей-меней навуковае.

Тураўскае Эвангельле 11-га веку, каторае знайшлі ў Тураве, Менск. губ., у 1865 г., ёсьць адзін з найстарэйшых нашых рукапісаў, — найдаражэйшая памятка нашай пісьменнасьці. Знаходзіцца ў Віленскай публічнай бібліотэцы.



Самастойная творчасьць на Беларусі. Прайшло сталецьце, і хрысьціянская вера на Беларусі распаўсюдзілась і набралася дужасьці. Разам з ёю разьвівалась пісьменнасьць і агульная адукаванасьць. І выйшла на тое, што пачулася патрэба самастойнай творчасьці. Пераважна царкоўны характар старадаўнай асьветы адбіўся і на самастойным пісьменстве нашых прашчураў; найболей было твораў царкоўных. Сьвецкіх твораў было ня шмат, ды й іх пабожныя людзі хавалі толькі абы-як, дык яны і гінулі. Сьвецкі элемент нашай самастойнай творчасьці зазвычай не адбіваў зусім тагачаснага беларускага штодзеннага жыцьця і быў працівен народнаму сьветагляду і культу, як культу паганскаму. Царкоўна-славянская чужына, уведзеная пад апекаю князёў і духавенства, каб прымела, дык-ба зьнішчыла беларускую славеснасьць. Духоўныя пісьменьнікі заўзята змагаліся з ёю за яе паганскі характар. Наша няўмірушчая народная поэзія ўцякла тады ад князёў і духаўнікоў, інтэлігенцыі той пары, і схавалася ў простым народзе. Аднак-жа, незабавам, як толькі войстрасьць змаганьня новай веры з старою мінулася, а сьвет навукі чапнуў шырэйшыя слаі беларускага народа, у нас зьяўляюцца кніжныя творы з вялікім адбіткам