быт, наракае на гарэлку і цемнату, малюець цяжкое жыцьцё панскіх падданых. Кузьма гаворыць:
Цяпер панскія прыгоны, |
Казаньне[1] — гутарка, якую і дагэтуль можна пачуць з народных вуснаў ці знайці ў спісках у сялянскай інтэлігэнцыі на ўсходзе Беларусі. Яна абыймаець розныя староны прыгоннага жыцьця нашых дзядоў, але пісана, як відаць, духоўнаю асобаю з нахілам да моральнай навукі. Аўтор выступае з войстраю сатыраю:
Вот цяпер якій люд стау, |
Соцыяльныя непарадкі псуюць людзей:
Хто бяз грошы і бяз хлеба, |
Беднаму заўсёды дрэнна:
А бядняк душой будзь чэсьцен, — |
Нідзе няма парадку і спакою, ў кожнай хаце звадкі, — гневаюцца задарма бацькі, а дзеці ня маюць ладу з іхнага прыкладу. Людзі — „злы, завісьлівы, суцягі, п’яніцы альбо плуцягі, непакорны, драчуны, сквапныя да чужбіны“. Пан характарызуецца гэтак:
Зьдзярэць сьпіну аж да пят, |
Падобна апісуецца далей цемната, п’янства, нядбальства, старэцкае жыцьцё і інш. Гутарка напісана пад царкоўнае казаньне і выгукае ў памяці эпоху казаньняў 17-га сталецьця.
Маладзікова гутарка мае сатыру на ганарлівых дзяўчат, дачок заможных гаспадароў.
Вясельле Сапрона, гутарна, якая маець сьмяхотнасьць і жартаўлівасьць ды лёгкую сатыру на ганарлівых бацькоў сватанай.
Як відзім, гутаркі нашы, ня маючы выдатных літэратурных вартасьцей, тымчасам могуць здаволіць духоўную патрэбу чытаньнікаў з беларускай сялянскай сфэры. Яны ахопліваюць жыцьцё з усіх бакоў, у іх ёсьць пясьнярская абразнасьць, прабіваецца жывы народны гумар, хоць гэтаму і пе-
- ↑ У друк «Казаньне» папала з рук Івана Насовіча, катораму падаў яго у 1848 годзе уніяцкі сьвяшчэньнік з Амсьціслауля Гр. Бочка. Мною запісана у той-жа рэдакцыі у 1912 годзе ад свата майго Гаурылы Панасавіча Дземянка з Большай Багацькаукі, 7 верст ад мясьцечка Шамава (Амсьціслаушчына). М. Г.