Ян Няслухоўскі.
(1851—1897).
Яго жыцьцё. Няслухоўскі радзіўся ў Менску, у сям’і адваката. Скончыўшы менскую гімназію, ён вучыўся ў Пецярбурзе: спачатку на матэматычным аддзеле ў унівэрсітэце, а пазьней у тэхнолёгічным інстытуце, каторы ён і скончыў у 1877 годзе. Патым Няслухоўскі служыў на Каўказе, як начальнік зялезнадарожных складаў. Прыехаўшы ў Менск, даведацца радні, быў ён спаралізаваны, але вылячыўся так, што з двумя кійкамі мог хадзіць. Пасьля ён яшчэ працаваў у тэхнічвым бюро на Лібава-роменскай чыгунцы.
Яго літэратура. Няслухоўскі пісаў і папольску і пабеларуску. Некаторыя свае вершы, напісаўшы іх у ваднэй з гэтых моў, ён перакладаў патым на другую. Але і ў польскіх яго вершах апісуецца беларускае жыцьцё і чуецца душа беларуса; многа і чыста-беларускіх слоў і зваротаў мовы. Найбуйнейшае разьвіцьце яго талані прыпадаець на час між 1883—1890 г. г., але большасьць яго беларускіх твораў увідзела сьвет пазьней. Да большых прац Няслухоўскага залічаюцца „Hanusia“, „Wioletta“, „Andrej“. У 1898 годзе выйшаў томік яго поэзіі ў польскай мове, каторы абыймаець „Akwarelki myśliwskie“ і „Wiersze liryczne“. У беларускай літэратуры пакінула сьлед яго „Вязанка“, у каторую трапілі і некаторыя вершы, зьмешчаныя ў беларускіх календарох і „Минскомъ Листикѣ“.
Вязанка — невялічкі зборнічак вершаў Няслухоўскага пад псэўданімам Янкі Лучыны. Выдаў яго ў 1903 годзе пецярбурскі гурток студэнтаў-беларусаў. Пераказуюць, быццам кніжачку гэтую, дзеля забароны беларускага друку, прыйшлося правесьці скрозь цанзуру пад відам баўгарскай; аднак, дагэтуль яшчэ ніхто ня даў аб тым пеўных вестак. „Вязанка“ складаецца з орыгінальных вершаў Няслухоўскага і з перайманьняў, запазычаньняў і перакладаў. Тут змаля-