ці і дзе поэт заняў пасаду пачатковага вучыцеля. Да гэтага часу ён ня мае магчымасьці вярнуцца на Беларусь і дужа мучыцца на чужыне.
Літэратура Міцкевіча. Вершы пачаў пісаць поэт з сваіх раньніх гадоў. Шмат іх, пераважна рэволюцыйных, пашыралася ў сьпісках, асабліва сярод пачатковага вучыцельства. Некаторыя з гэтых вершаў цяпер патроху трапляюць у друк, а некаторыя й дагэтуль належаць да рукапіснае літэратуры („Нашым ворагам“). Друкавацца Міцкевіч пачаў з 3-га нумара „Нашае Долі“, у якім быў яго верш „Беларусам“, і пісаў пад рознымі псэўданімамі (Тамаш Булава і інш.). З гэтага часу ён робіцца адным з самых плодных беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў, дужа дзейна супрацоўнічае блізка ўва ўсіх беларускіх часопісях, ад клерыкальнага „Biełarusa“ да бальшавіцкае „Дзяньніцы“. Ен лірык, эпік, драматург, публіцыст; пішаць лірычныя вершы, апавяданьні, поэмы, драмы і палітычныя стацьці. Асобнымі кніжкамі і зборнікамі творы яго выходзілі ў гэткім парадку: 1) „Песьні жальбы“ (Вільня, 1910 г.), зборнік дробных вершаў; 2) „Апавяданьні“ (Вільня, 1912 г.), зборнік прозы; 3) „Тоўстае палена“ (Пецярбург, 1913 г.); 4) „Прапаў чалавек“ (Пец., 1913 г.) — тры вершаваных апавяданьні; 5) „Родныя зьявы“ (Вільня, 1914 г.) — вялікі, на 240 страніц, зборнік кароткіх і даўжэйшых апавяданьняў прозаю; 6) „Сцэнічныя творы“ (Менск, 1917 г.); 7) „Сымон Музыка“ (Менск, 1918 г.) — тры першыя часьці поэмы. Апрача таго, Міцкевіч пісаў падручнікі для школ, як „Другое чытаньне“, дзе выключна яго орыгінальныя рэчы.
Нашым ворагам. З рукапісных рэволюцыйных вершаў Я. Коласа быў дужа пашыраны ў сваім часе юнацкі верш „Нашым ворагам“, каторы характарызуець творчасьць поэта самай пачатковай пары. Дзеля таго, што ў друку яго дагэтуль ня было, трэба зьмесьціць тут. Вось ён[1]:
Багачы і панства, |
- ↑ Па сьпіску аграном-каморніка з Вялейшчыны Андрэя Сухога.