Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/154

Гэта старонка не была вычытаная

Ці ня мы сякерай
Тоусты бор сякалі,
Ці ня мы лапатай
Грудзь зямлі капалі?
Ласкаю чыею
Сталі вы багаты?
На чыю капейку
Строіце палаты?
Усе ад нас забралі,
А што нам далі вы?
Чые нудна у полі
Так марнеюць нівы?
Вузенькаю ніцьцю
Чые йдуць палоскі?
У чыім гэта жыце
Многа так бярозкі?
І каму далі вы
Горы ды каменьне?
Хто з свайго пасева
Не зьбярэ насеньня?
Чые гумны, хаты
Гнуцца сіратою,
Чые сьлезы льлюцца
Кожнаю парою?
І чыя скацінка
Сохне у пустым полі,
І, як гаспадар іх,
Дохне у няволі?
Чыя песьня — скарга
К небу йдзе укорам,
К месяцу, і к сонцу,
І к далекім зорам?
Багачы і панства!
І усе брадзягі!
У бок з дарогі, каты!
Бойцеся сярмягі!
Ужо дауно вяроукі
Вас, паны, чакаюць
І па вас асіны
Сьлезы праліваюць!

|}

Гэты верш сьведчыць, што Якуб Колас, як і Цётка, выступіў на літэратурнай ніве рэволюцыянэрам, а творчасьць яго мела соцыяльна-клясавы характар, каторы для беларускага мужыцкага народа ахапліваў разам і нацыянальныя пытаньні. Падзеі астатніх гадоў яскрава паказалі, які пеўны, бо натуральна-патрэбны кірунак для адраджэньня вялікіх беларускіх мас узялі спачатку ў літэратуры найздальнейшыя песьняры, мужыцкія дзеці. З тэхнічнага боку верш памяркоўны, але бойкасьць вершаваньня і абразнасьць паказуець вялікія пясьнярскія здольнасьці аўтора. Есьць русіцызмы, накінутыя Міцкевічу сэмінарыяй, і некаторыя нязграбнасьці, як „гаспадар іх“ замест — „гаспадар яе“ (скацінкі). Есьць і звычныя для Я. Коласа ў пазьнейшы час формы: „вузенькаю ніцьцю чые йдуць палоскі“, „горы ды каменьне“, „гнуцца сіратою“, „сьлёзы льлюцца кожнаю парою“, „песьня-скарга“ і іншыя.

Лірыка Міцкевіча. Па характару свайго пясьнярскага таленту Міцкевіч, як і большасьць беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў, лірык. Ен мае шмат чыстай лірыкі, але яго эпос і драма таксама дужа лірычныя. Лірыка Міцкевіча пераважна ідэйная, але часта і прырода-апісаўчая, зьвязаная з настроем і наагул з індывідуальнымі перажываньнямі поэта. Ен любіць прыроду і хараство родных абразоў, як поэт чыстага мастацтва, але жыцьцё вымагаець ад яго ідэйна-грамадзкага кірунку ў напевах. І вось лірыка яго, як чыста нашаніўская, грунтўецца на вялікай любове да бацькаўшчыны, на бязьмерным жаданьні яе нацыянальнага і соцыяльнага адраджэньня. У прыгожай і чы-