кучка крывых вербачак, на прыгорку — „сумна крыжыкі стаяць“, і „плачуць ветры над магілай“, лятучы ў даль „з песьняй нуднай і пастылай“. „Вёска“ надта падобна да сяла, яна толькі троху ажыўляецца невялікай зелянінай: „зелянеюць два-тры клёны, гляне ліпа дзе з-за хат; дзе-нядзе садок зялёны, нізкіх вішань чахлы рад“. І тут, як у сяле, „многа гразі“, „многа пылу“, і тут таксама „дабра ня бачаць зроду“. Даючы некалькі абразоў мужыцкага жыцьця ў розных яго праявах, поэт не безнадзеіцца:
Мы ходзім, спатыкаемся,
|
Абразы мужыцкага жыцьця намалёваны з вернасьцю, без усякай староннасьці. Гэта ўжо не дыдактычныя ці сьмяхотныя вершы аб мужыку панскіх пісьменьнікаў, а голас самаго мужыка, каторы так кажаць аб сваім жыцьці і аб сваёй долі: „Проста плач бярэ і сьмех“. З верша „Мужычае хыцьцё“, аднаго з лепшых у гэтым родзе, мы відзім, што, ў мужыцкай хаце чорна і няпрыбрана, пад палом парасяты, столь і кут у павучыньні; ураньні там — дзяціны крык, што хоць заткні вушы, з камінку лезе ў вочы дым, а дзед сярдуе… Жанкі цэлы дзень „грызуцца за гаршчок“; у спрэчку палезуць мужчыны, і пачынаецца бойка. У вершы „Мужык“ пералічаюцца беды й крыўды мужыцкага жыцьця: няхват зямлі, цяжкая і чуць не дармавая праца на карысьць паноў усяго сьвету, вялікае згаленьне, сьлёзы, сьмерць без пары. Навет хаваюць беднага мужыка без папа, — „адзін дзяк ля труны“. Шынок — яго школа, вастрог — яго жыцьцё. Вершык „Песьня над калыскай“ цікаўна параўнаваць з „Калыханкай“ Ф. Багушэвіча. Тут маці таксама гадае, што чакаець яе сыночка ў жыцьці, але яна ўжо не баіцца, што сынок праз школу выйдзе „панам ці вялікім капітанам“ і „выкіне стары косьці“; гэтая маці кажа, што „бяз вучэньня кепска жыць гэтым трудным векам“; яна толькі бядуе, што вучэньне пагоніць сыночка „па чужых людзях“, ды ўсё-ж яна пеўная, што сын не забудзецца на матку і прышлець ёй гасьцінца. Паміж абедзьвюх матак стаіць 15—20 гадоў, а якая розьніца!
Палітычная лірыка Я. Коласа зачапіла тыя ростані, на якія прывела нае рэакцыя посьле рэволюцыі. Поэт пытаецца ў „глухой цьмы“, ці доўга будзе ляжаць яна? („На