Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

Значаньне Багдановіча ў гісторы нашай літэратуры найбольшае ў тым, што сярод нашаніўцаў гэта быў поэт-інтэлігент у поўным ёме такога слова і чалавек з вялікай адукацыяй. Дзеля гэтага, ён ведаў у процэсе творчасьці тое, чаго не маглі адчуць песьняры-самавукі, і сьвядома ўсходзіў на такі памысны кірунак творчасьці, на каторы пры аднэй здольнасьці ад прыроды, без яе разьвіцьця, не заўсёды можа ўзыйці самы вялікі талент. Сярод маладзейшых поэтаў і пісьменьнікаў Багдановіч па літэратурнай магутнасьці ідзець трэцім папарадку (пасьля Купалы і Коласа).


Зьмітрок Бядуля-Ясакар.

(Радз. ў 1886 г.)

Зьмітрок Бядуля—Ясакар.


Зьмітрок Бядуля—Ясакар.

Яго біаграфія. Пад псэўданімам Зьмітрок Бядуля — у прозе і пад псэўданімам Ясакар — у поэзіі пішаць беларускі жыд Самуіл Плаўнік. Ен арадзіўся ў сакавіку (марцы) месяцы 1886 г. ў невялічкім мясьцечку Пасадзец, (Вялейскаго павету Віленшчыны). Пасадзец нагадуе сабою проста вёску, бо там усяго хат дваццаць, напалам жыдоўскіх і сялянскіх. Бацька Плаўніка займаўся тады дробным гандлем па вёсках, а пры выпадку быў яшчэ фурманам, і, разумеецца, ў хаце панавала бедната. З самага маленства Самуіл азначаўся маўклівасьцю і саромлівасьцю, з дзьяцьмі галузаваць ня любіў. Яго нябожчык-дзед (катляр) пераказываў, што як хлопчыку было гады тры, ён заўсёды плакаў, слухлючы жніўныя песьні ў полі. На пятым годзе Самуіл наўчыўся ад дзеда гэбрайскай грамаце, — за сем дзён стаў бегла чытаць; цераз год аддалі яго ў хэдар. У гэтай школе вучыўся ён толькі Бібліі, быў надта пабожны і зачытываўся містычнымі казкамі іўдзейства. Маючы восем гадоў, над-