вага жыцьця, але глаўным чынам яго соцыяльнай стараною. Забабоннасьць Сымоніхі — тыповая беларуская чырта, як і яе кляцьба, збліжаючая Сымоніху па большаму ці меншаму садызму пачуцьця з Сымонам, Сьцёпкам, Арцёмам і іншымі безнадзейна сьціснутымі жыцьцём людзьмі. Часам гэтае пачуцьцё кідаецца ў жыцьці ў другі бок, разьвіваецца у іншым зусім кірунку, і тады маем сьветлы абраз вялікага поставаньніка Лявона, каторы памірае шчасьнейшым чалавекам („Вялікі пост“). Гэны тып беларусаў, нязвычайна любячых сваё абмяжаваньне ў жыцьцёвых патрэбах, увазводзячых яго ў культ, дужа тонка ўгледжан Бядулем і паказан у пеўным псыхолёгічным асьвятленьні. Побач з Лявонам стаіць, хоць і шмат драбнейшым выглядае, Ліканор з апавяданьня „Злодзей“, каторы краў, ды быў „акуратны, не фальшывы чалавек“. Хоць красьці, але гаварыць праўду, — гэта выглядаець у Ліканора так, як у Лявона выглядае сьмерць праз жаданьне як можна менш браць ад людзей. Для паўнаты агляду трэба заўважыць, што адно вершаванае апавяданьне пазьнейшага часу („Помста“, 1918 г.), маючае чыста клясавы характар, але пісанае на стары спосаб творчасьці, нічым па духу ня розьніцца ад ранейшых апавяданьняў пісьменьніка, а толькі адбівае павевы свайго часу. Нацыянальныя мотывы часьцей можна знайці ў лірыцы Бядулі-Ясакара, але і ў яго апавяданьнях, як пісаных чыстым адраджэнцам-нашаніўцам, яны сустрачаюцца вельмі часта. Цаліком пасьвяціў ім Бядуля апавяданьне „На каляды к сыну“, духоўна зьвязанае з „Калыханкай“ Багушэвіча і цэлым чародам падобных рэчаў у нашай поэзіі. Трэба спамянуць яшчэ адну старану бядулеўскай творчасьці, каторую найвыразьней паказуець сярод яго апавяданьняў невялічкая, але слаўная рэч — „Малітва малога Габрусіка“. Малітва заключаецца ня ў словах, ня ў спосабе пераказу, а ў сэрцы, у тым, што мае душа для малітвы. Гэтая вядомая думка, апрацаваная шмат разоў у літэратуры, знайшла орыгінальны выгляд у Бядулі. Ніхто ня ўчыў Габрусіка маліцца, але „ў яго маладым сэрцы ўжо даўно бог жыве… Даўно душа Габрусіка моліцца яму бяз слоў“. Сьвіст хлопчыка — яго малітва прад вялікім бажством, каторае завецца Хараство і каторае даўно пануе над яго памысламі — бо ён поэт. Тое-ж пакланеньне хараству, але балючае, відзім мы між іншых старон і ў імпрэсіі „Гармонік плакаў“… — дзе шмат настрою, пачуцьця, поэтычнасьці. „Для гэтага калекі, як ён палюбіць — няшчасьце вялікае“, — напісаў Бядуля аб крывым Саўцы. Тут журба адзінокай душы, нясходанае жаданьне ўцех узаемнае любові, але грунтам усяго ёсьць, калі разгледзіцца, брак паўнаты задаваленьня ад ха-
Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/186
Гэта старонка не была вычытаная