дуець жыдоўскі баль, спраўляны па перакінчыку ў чужую веру, калі старая маці-жыдоўка танцуець і сьмяецца, ірвучы на галаве сівыя валасы і скрыгочучы зубамі. Цяжкое мадзеньне, духоўнае адзіноцтва, бясцэльнае істнававьне, няпрытульнасьць мучаюць няшчаснага згнаньніка („У выгнаньню“). Яго думкі — толькі аб родным краі. Ен пасылае туды ганцом ветра („Вецер“), сам ляцеў-бы з шэрымі гусямі („Вясна“), бег-бы шэрым воўкам („Эх, сягоньня“…). Ен хацеў-бы працаваць там для адраджэньня, і няволя страшна яму тым, што не дае гэтай магчымасьці. А ўрэшце ён кажаць: „Страшна мне гэта, і ўсё-ж не ядынае так навалілась, гняце ў глыбіне, — горшая мука ўтрапляець, што сынам я быць перастану сваёй старане („Думы ў чужыне“). Страшна яму аб гэтым навет і падумаць, але ён не дарма трывожыцца: „Мусім ведаць, што мялеем, што паволі ўсё малеем, ня жывём, але канаем,“ — кажа ён таварышу па ссылцы („З песьняў няволі“). Зможаны думкамі, пакараецца поэт таму, што „доля судзіць“, і гоіць больку моральным задаваленьнем ад споўненай працы: „Бо, браток, хоць промень сьвету прынясьлі мы ў пушчу гэту“ (там-жа). Апрача вершаў чыста-адраджэнцкіх, у Гаруна ёсьць колькі такіх, што можна залічыць да агульнай ідэйна-грамадзянскай лірыкі („Хто сказаў“, „Скажы, братухна…“ „Ноч“, „Поэту“ і інш.). Як самотнік па натуры („Літаньне Адзіноце“), Гарун выдаецца яшчэ развагамі філёзофскага характару, што збліжаець яго з М. Багдановічам. У гэтых развагах ён чэрпае сілы для жыцьця, знаходзячы змысл істнаваньня („Ідуць гады“), прымірэньне з пакутаю („Nokturno“), духоўную страву для свайго адзінокага і пытлівага розума („Думкі-дыямэнты“… „Навука“, „Адбітак“, „Як ліст вярбінкі маладой“ і інш.). Часам яго развагі блізкі да містыцызму („Нязнаны госьць“). Як той-жа самотнік, Гарун можа даць нязвычайна цэнную лірыку чыста асабістых перажываньняў („На сьмерць“ — самы гаруноўскі па ўзварушлівасьці верш, „Слабасьці“ і інш.), але й сюды, як відзім, пранікаець ідэя адраджэньня. Бяз гэтай ідэі няможна прадставіць поэта ні ў водным пачуцьці. Навет у каханьне яго самаўладна ўбіваецца яна і вымагаець адрачэньня ад асабістага шчасьця („Дзяўчыначка-сэрца“…). Тымчасам поэт умее любіць, любіць поэтычна, прыгожа і далікатна, ня столькі ўяўляючы рэальны абраз, колькі жывучы ідэальным лятуценьнем („Мая люба“). Наагул пачуцьцё каханьня маець увагу ў Гаруна і выклікаець у яго поэтычную думку („Дзяўчаці“, „Асеньні сьпеў“), але разьвязуецца ў рэальным агаленьні („Два каханьні“, „Хаўтуры“). Прырода-апісаўчая лірыка спатыкаецца ў Гаруна ня дужа часта. Тое, што дзеецца ў пры-
Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/193
Гэта старонка не была вычытаная