Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/200

Гэта старонка не была вычытаная

Дзядзька Якуб (1918—1919 г. г.) — драматычны абраз ў 2 актах з пяяньнем і скокамі.

Цені (1919 г.) — драма ў 3 актах, навейшая рэч Аляхновіча. Глыбака задуманы і мастацкі твор гэты, аднак, зусім ненацыянален, і значаньне яго ў нашай драме аналёгічна значаньню апавяданьня А. Гаруна „П’еро і Коломбіна“ ў нашым эпосе. Ен дае нам у роднай мове тое, што дагэтуль мы бралі выключна з чужых моў. Галоўная думка драмы, ня зусім ясна і даступна выказаная і нямаючая пеўнага адзінства ў сваім зьясьненьні, заключаецца, подлуг актавых прадмоў, вось у чым: людзі — ніштожныя капашлівыя чарвякі, мізэрныя мімаходвыя цені; жыцьцё іх — мамэнцік Вечнасьці; аднак, надароныя веснавымі, поэтычнымі парываньнямі, яны часам лезуць у спрэчку з гэнай Вечнасьцю. Хочуць здабыць яе тайны, — і ў тым краса і змысл іх істнаваньня. Подлуг самога дзеяньня, каторае не павінна-б было патрабаваць тых актавых прадмоў, галоўная думка маець яшчэ тую старану, што благое жыцьцё і наагул заганы божай творчасьці, як горб, нішчаць веснавыя парывавьні, губяць поэтаў, робяць іх калекімі.




Матар’ял аб творчасьці яшчэ некаторых нашаніўскіх і сучасных поэтаў і пісьменьнікаў.

Арол, М. (Пяцельскі) — даволі вядомы нашаніўскі поэт. „Арол і Янук Д. — людзі, што маюць палёт і талент, але мала шліфуюць яго. Трапляюцца ў іх часам вершы даволі сільныя па пад’ёму і думцы, але і дужа часта з недахватамі“ (М. Багдановіч, 1913 г.). Вершы Арла зьмяшчаліся ў „Нашай Ніве“ з 1909 года, найболей іх было за 1912—1913 г. г. Апрача вершаў, Арол пісаў розныя артыкулы („Аб беларускай песьні“). Поэт па профэсіі настаўнік; працаваў ў Чарнігаўшчыне.

Бруевіч — навейшы самабытны белетрыста (апавяданьні ў „Звоне“ і „Беларусі“).

Буйло, Канстанцыя. Арадзілася ў самым канцы мінулага сталецьця. Дачка дворнага служачага з Вішнева (Ашмян. пав., Вілен. губ.). Дзяўчына засталася з хатняй адукацыяй, але надта шмат чытала. Пазнаёміўшысь з беларускім рухам цераз аднаго студэнта—адраджэнца, Буйло шыбка зрабілася вельмі віднай супрацоўніцай „Нашае Нівы“. Нейкі час