графічнай рэдкасьцю. У вадным толькі Лёндане, у Брытанскім Музэю, ёсьць комплект яго Бібліі. Адзіны ўва ўсім сьвеце экзэмпляр Псалтыра 1517 г. знаходзіцца ў біблізтэцы Мікольскага адзінаверчага манастыра ў Маскве. У Віленскай публічнай бібліатэцы ёсьць Апостал 1525 г.
Мова скарынінскіх перакладаў. Доктар Скарына, робячы беларускія пераклады, ня меў магчымасьці карыстаць з гэбрайскага ці грэцкага тэксту і здавальняўся матар’ялам толькі з царкоўна-славянскіх кніжак, чэшскай Бібліі 1506 года і комэнтарыямі Міколы Лірана. Стары закон ён перакладаў з чэшскай Бібліі, з дапамогаю царкоўна- славянскага пераклада, а новы закон і таксама Псалтыр, як відаць, ён толькі выпраўляў па старых славянскіх рукапісах на беларускі лад. Дзеля таго мова Скарыны знаходзіцца пад значным уплывам царкоўна-славяншчыны; часам яна выглядае навет жывой царкоўна-славяншчынай. З тых прычын, што вучыўся Скарына ў польскім ўнівэрсітэце, працаваў сярод чэхаў, а падарожнічаў па нямецкай зямлі, наагул жа меў разуменьні, для якіх наўчыўся ужываць словы чужыя, — на мове яго ёсьць адбітак моў: чэшскай, польскай, літоўскай; ёсьць і нямецкія словы (майстар, тахта і інш.). Есьць у яго кнігах словы, якія цяпер шмат-дзе на Беларусі выйшлі з ужытку: вонках (на дварэ), жужэлка (яшчарка), зараніца, волат (асілак), братанічна (пляменьніца) і інш. Есьць і такія словы, што за чатыры вякі ані каліўца не зьмяніліся і ўжываюцца навет на перавернутых на чужыншчыну ўзьмежках Беларусі: борзда, бараніць, вінаваціць, вір, жыта, забрахаць, заручыць, карагод, пражыцца на скаўрадзе, пуга, скрыня, цяміць, узгорак, віхор і да т. п. Дужа многа, як зазвычай ў нас, слоў агульных беларуска-ўкраінскіх.
Пагляды Скарыны выказуюць у ім гуманіста, патрыота і чалавека пабожнага, лепшага інтэлігента свайго часу. Вось, да прыкладу, некалькі яго думак:
«Ня толькі самі сабе нарадіхамся на сьвет, но болей ко службе божыяй і паспалітага, добрага». «Понежа ад прыражэньня зьверы, хадзяшчыя у пустыні, знаюць ямы свая; пціцы, лятаюшчыя па воздуху, ведаюць гнезда свая; рыбы, плываюшчыя па мору і у рэках, чуюць віры свая; пчолы і тым падобная бароняць вульлеў сваіх, — така-ж і людзі, ікдзе зрадзіліся і ускормлены суць па бозе, к таму месту вялікую ласку імаюць.»
За сваю пісьменную працу Скарына ўзяўся, каб зрабіць добрую грамадзкую справу, „паспалітае добрае“. Аб прычынах гэтай працы ён пішаць так: „Наболей з тое прычыны, іжа мя міласьцівы Бог з таго языка на сьвет пусьціў“.