Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

тоў Радзівілаў, Будны пісаў у патрыатычным духу, каб маладыя князі „ня толькі ў чужаземскіх языцах кахалі“.

Стр. 8-ая з пасьвячэньня выдаўцоў „Катэхізіса“ С. Буднага Радзівілам.


Стр. 8-ая з пасьвячэньня выдаўцоў „Катэхізіса“ С. Буднага Радзівілам.

Ня маючы ніякага асаблівага значаньня ў разьвіцьці нашай літэратуры, творы Буднага пабольшылі, тымчасам, лічбу друкаваных беларускіх кніжак і спрычыніліся ў пашырэньні беларускай прасьветы. Яны пабуджалі грамадзкую думку, давалі ёй сьвежасьць новых паглядаў.


Філон Кміта.

(Другая палавіна 16 ст.).

Філон Сымонавіч Кміта-Чарнабыльскі, як відаць, ня быў беларус родам. Ен служыў у Воршы і Смаленску, адкуль пасылаў паном радным данясеньні, ці „одпісы“. Быўшы старастам на ўзьмежку гаспадарства, недалёчка ад маскоўскае граніцы, Кміта разьвіў шырокую сыстэму шпігоўства ў Маскоўшчыне і аб усім старанна адпісываў у гаспадарстваную раду. Ен добра ведаў палітычнае палажэньне ня