толькі ў Польшчы і фэдэратыўна зьвязанай з ёю бацькаўшчыне, але ведаў, напрыклад, аб адносінах маскоўцаў да перакопскіХ татараў і наагул аб беларускай і закардоннай палітыцы. Цяжкую службу спраўляў ён на старожы Беларусі, і за яго заслугі, зробленыя гаспадарству, яго ўшанавалі сэнаторствам з тытулам ваяводы смаленскага.
„Одпісы“ (1573—1574) захаваліся ў рукапісу бібліатэкі Дэпартам. Генеральн. Штабу ў Пецярбурзе. Усяго 31 одпіс. Напіс на іх гэткі: „Реистръ списанья тарменъ, каторые есми листы черезь посланцы мои, даючы вѣдомость о князи великом и о новинах, о которых мнѣ шпекги мои зъ земли его непріятельской Московской вѣдати давалі…“ (па. Е. Карскаму). „Одпісы“ маюць значаньне, як мэмуары, характарызуючыя беларускае грамадзянства 16-га сталецьця і нашыя ў той час палітычныя адносіны да суседзяў. Апрача таго, „Одпісы“ цікаўны сваёй літэратурнай формаю і моваю. Гэта ня толькі сухія дзелавыя одпісы, але цікаўныя і навет абразныя апавяданьні, жывыя пераказы купцоў і іншых людзей ў эпічным стылю. Мова цікаўна тым, што польскіх слоў ў „Одпісах“ мала, а чуецца ўплыў маскоўскай гаворкі купцоў, шпегаў, перабежчыкаў і наагул такіх, што пабылі сярод маскоўцаў. Тут-жа многа народных беларускіх прыказак, якія жывуць у штодзеннай нашай гутарцы і цяпер („Як даробіць ліха, прарэжуцца й зубы,“ „Ні думалі, ні гадалі, — гаспадарам нарадзілі,“ „Калі ўтапілі, тапор давалі, а выплыўшы — ні тапарышча,“ „Тая баба надвое варажыла“ і інш.).
Тодар Еўлашэўскі.
(1546 — 1604).
Аўтобіаграфічны матар’ял. Тодар Еўлашэўскі быў родам са Случчыны. У канцы 16-га сталецьця ён займаў пасаду наваградзкага падсудка па выбару. Наляжаў ён да дробнай беларускай шляхты, „каторая цікавілася беларускім пісьменствам, рабіла пераклады, пашырала іх, пісала самабытныя, ўласныя творы“ (Е. Карскі). Яго адукацыя была такая: на пятым годзе вучылі чытаць пабеларуску, пазьней — папольску, а з часам наўчыўся ён пісаць пагэбрайску. Чалавек быў пабожны. Бацька Т. Еўлашэўскага, заўдавеўшы, прыняў духоўны сан і быў біскупам пінскім і тураўскім. На 19 годзе жыцьця Т. Еўлашэўскі, аднак, адступіў ад праваслаўя і навярнуўся на протэстанцтва. Скрозь усё жыцьцё пашыраў ён свой сьветагляд самаасьветай; з часам наўчыўся навукі рахаваньня, законаў, пазнаёміўся з філёзофіяй; меўся