Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

з польскім. У гэтай трэцяй рэдакцыі Статут быў зацьверджаны ў 1588 г. на варшаўскім сойме і надрукованы ў віленскай друкарні братоў Мамонічаў. Яго поўны азагаловак гэткі: „Статут Вялікага Князьства Літоўскага, ад наясьнейшага гаспадара караля яго міласьці Жігімонта Трэцяга на каранацыю ў Кракаве выданы, року 1588. Друкована ў вольным месьце Віленскім, у друкарні дому Мамонічаў. З ласкі і прывілея караля яго міласьці“. Усяго ў Статуце (1529 г.) ёсьць трынаццать разьдзелаў, маючых агулам 282 артыкулы. Друкаваная кніжка (1588 г.) мае блізка 600 страніц формату 26½ на 14 сантымэтраў.

Вартасьці і слава Літоўскага Статута. Разьвіцьце навукі аб правох было ў нас надта высокае, што відаць ня толькі з старых дакумэнтаў і правадаўчых актаў, але і з выдатных прымернікаў адвакацкіх прамоў на судзе. У пасяродку 16-га сталецьця ў Вільні быў адчынены юрыдычны факультэт, на каторым беларуска-літоўскае і нямецкае права выкладалі беларускія вучоныя юрысты. Выдатныя беларусы-законьнікі ўкладалі і „Статут“. Яны вельмі ўдачна палучылі ўсновы старога нацыянальнага права з законамі навейшага правадаўства. Польскі гісторык Ярашэвіч кажаць аб Статуце 1529 г. („Obraz Litwy“), што ня гледзячы на ўсе заганы, гэта былі законы лепшыя, чымся тыя, каторыя мела тады Польшча, а што датыча спосабу іх укладаньня, дык гэткага зборніка законаў у 16-га сталецьці зусім ня было ня тое што ў палякоў, а і ў другіх народаў.


Мова Літоўскага Статута ёсьць для нас асабліва добрым прыкладам нацыянальна-літэратурчай беларускай мовы залатой пары і яе паступовага разьвіцьця. Статут — дарагая памятка той мовы, у якой пісалі нашы прашчуры ў гаспадарстваную эпоху нашага жыцьця. У першай рэдакцыі яна бліжэй да народнай гутаркі; разьвіваўшыся, яна рабілася болей штучнаю і набіралася польшчыны і наагул чужых слоў. Мова Статуту давала патрыатычнае здаваленьне беларусам. Гэта зазначыў яшчэ Лявон Сапега ў прадмове да Статута, пішучы так: калі сорамна якому народу ня ведаць сваіх правоў, баронячых яго вольнасьць, дык асабліва сорамна было-б тое нам, маючым правы, пісаныя не ў абы-якой чужой, а ў сваей роднай мове. Мова Статута маець шмат абстракцыйных разуменьняў, выказаных пабеларуску дужа добра і зразумела для паспольства. З другога боку, Статут маець кавалачкі, быццам узятыя з сяньняшняй народнай гаворкі; да прыкладу, артыкул 9-ты у 12-тым