Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

Значаньне Літоўскага Статута. Статут — найдаражэйшая памятка ня толькі гістарычная ці юрыдычная, але і чыста літэратурная, хоць гэта і ня ёсьць твор краснага пісьменства. Літэратурнае значавьне Статута стваралася і расло з яго гадамі, а ў нашы дні яно нязвычайнвае, вялізазнае. Літоўскі Статут — гэта ёсьць тая несакрушная скаліна, той духоўны памятнік, які найлепей сьведчыць аб славе і магутнасьці нашае мовы і нашага навет звычайнага пісьменства. Статут 1529 г., як агульны і свой закон для ўсіх земляў гаспадарства, агараджаў яго адзінства і самастойнасьць, а сваёю беларускаю моваю паказываў на панаваньне ў гаспадарстве беларускай стыхіі, як грунтоўнай.


Друкары, друкарні, кнігі.

У старадаўны час сярод беларусаў шмат было культурных дзеячаў, каторыя друкаваньнем кніжок, коштамі, матар’яламі, спагадаю ці прывілеямі і рознымі іншымі спасабамі разьвівалі і паднімалі беларускае пісьменства. Спачатку стаяць слаўныя іменьні друкароў-мецэнатаў: Багдана Онькова, Якуба Бабіча і інш. У 1575 годзе быўшая Скарыніна друкарня, закладзеная на кошты Бабіча, перайшла на ўласнасьць да вядомых культурных дзеячаў 16-га сталецьця — братоў Кузьмы і Лукаша Мамонічаў. Мамонічы былі родам з Магілева. Кузьма быў віленскім бурмістрам, а Лукаш скарбным вял. кн. Літоўскага. Кузьмоў сын Лявон менаваўся каралеўскім друкаром. Дзеяльнасьць друкарні цягнулася безперастанку да другой палавіны 17 сталецьця. У ёй надрукован Літоўскі Статут, шмат твораў полемічных і духоўнага зьместу. Браты Мамонічы запрасілі да сябе вядомага беларуса-друкаваньніка Пётру Мсьціслаўца, які раней, у 1564 г., разам з маскоўцам дыяканам Іванам Фёдаравым паспрабаваў залажыць друкарню ў Маскве. Маскоўская чэрня разбурыла яе, а друкары, абвінавачаныя ў гэрэсі, мусілі ўцякаць назад на Беларусь. Іх узяў да сябе сьперша вядомы беларускі дзеяч-мецэнат гетман Грыгор Хадкевіч у свой двор Заблудава (Беластоцкага павету), дзе яны наснудзілі друкарню і надрукавалі колькі кніг. Тут у 1568-1569 г.г. выцісьнена Эвангельле вучыцельнае, Псалтыр і інш.; у прадмове да Эвангельля Г. Хадкевіч пісаў: „Памысьліў быў есьмі, іжа бы сію кнігу, выразуменьня радзі простых людзей, пералажыці на простую малву.“ Перайшоўшы да Мамонічаў, Мсьціславец у 1574-1575 г.г. надрукаваў Эвангельле служэбнае, а у 1576 г. — Псалтыр. Ен з удзячнасьцю пісаў аб падмозе яму ў гэтым часе ад двух