Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

ніца была, як лес! А цяпер наадварот: „За праклятым маскалём няма шчасьця ні у чом“. Соцыяльныя пагляды гэтага рэволюцыянэра выказаны так: „Ай, ды шляхта-малайцы! Паны былі, як айцы!“…

3. Сюды-ж так ці йначай падыходзяць „Добрыя весьці“ Сыракомлі, „Гутарка старога дзеда“ Каратынскага і шмат іншых падобных рэчаў таго і пазьнейшага часу.


Апанас Кісель (Франц Блус?).

Біаграфічнага матар’ялу аб гэтым пісьменьніку сабралі дужа мала. Мяркуюць, што пад пеэўданімам Апанаса Кісяля пісаў магілеўскі чыноўнік Франц Блус, каторы, як „казённы пісьменьнік“, пісаў у 60 гадох пабеларуску ўрадовыя брошуры, а таксама „казённыя“ беларускія вершы. Умеў пісаць на ўсіх гаворках Магілеўшчыны.

Бяседа старога вольніка зьявілася пад аўторствам Апанаса Кісяля. Напісана прозаю. У ёй зразумелым для сялян спосабам пераказуецца сухая маскоўская ўрадовая грамата пра вольніцу.

Мова Старавойта надрукавана пад аўторствам Ф. Блуса двумя асобнымі даўгімі вершамі ў „Могил. губ. вѣд.“ за 1862 г. Першы верш зьмяшчаець казённую навуку сялянам аб вольнасьці. Аўтор кажа вуснамі нейкага Старавойта, быццам-то дужа разумнага чалавека, каб цярпліва чакалі дараваную маніфэстам вольніцу. У вершу выводзіцца агітатар, каторы падбухторывае сялян зараз забіраць панскую зямлю і кінуць прыгонную службу. Старавойт выступае проці яго, абараняе паноў:

Паны цару і краю служаць,
У савеце і з царом сядзяць,
За усіх нас думаюць і тужаць.

Другі верш маець зварот да чытаньнікаў, уступ, пяць разьдзелаў і заключэньне, але думкі — ўсе тыя самыя, што і ў першым вершу: зьясьняецца вольніца, пералічаюцца будучыя заганы новых вольнікаў, як п’янства, гультайства, дзяліцьба і інш. Аўтор страшыць мужыкоў навет будучым багацьцем. Вуснамі афіцэра родам з мужыкоў ён малюець добры парадак жыцьця. Каб словы свае зрабіць аўторытэтнымі, ён надта хваліць Старавойта, пра каторага нібы-то кажуць:

Як пра што стане гаварыць,
Дык быццам якей празудэнт;
Ужо не патрапіць яго зьбіць
І горы-горацкі студэнт!