Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

І „Бяседа старога вольніка“ і „Мова Старавойта“ маюць шмат агульнага і па думках і па спосабу іх выказываньня. Есьць аж зусім аднакавыя сказы. Толькі „Бяседа“ напісана дрэннаю прозаю, а „Мова“ яшчэ горшым вершам. Нахіл твораў дужа прыкры і выдаець, што аўтор іх чалавек слаба-разьвіты і ў літэратуры мала-пісьменны.


Проціўпольскія вершы.

У тым-жа часе, на пачатку сёмага дзесяцёхлецьця 19-га веку, зьяўляліся і яшчэ беларускія вершы, падобныя па свайму характару да кісялёўскага пісаньня, але маючыя ня столькі соцыяльную, колькі нацыянальную тэндэнцыю. Гэта проціўпольскія вершы, выдаваныя навет за нарадныя песьні з Меншчыны: 1) „Быў на Русі чорны бог“… 2) „Ой, калі-б, калі маскалі прышлі“ і інш.

Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура 60-х гадоў ня маець літэратурнага значаньня і разглядаецца ў нашым пісьменстве толькі з гістарычнага боку, бо яна лепшы паказальнік таго, якім цяжкім шляхам ішла нашая літэратура ў сваім гістарычным разьвіцьці. Лепшыя, шчыра-беларускія літэратурныя прыклады мелі шмат перашкод, каб хаця выпадкова і рэдка трапіць у народ. А разгледжаная тэндэнцыйная літэратура, абодвух кірункаў роўна проціўлітэратурная і ня шчыра-беларуская, пашыралася ў нашым народзе арганізаваным спосабам і вытварыла ў ім вельмі шкодны пагляд на сваё друкаванае слова; апрача таго, яна паглыбляла падзел на „рускіх“ і „палякоў“.


Нова-шляхоцкія пісьменьнікі.

(В. Дунін-Марцінкевіч — В. Каратынскі — А. Дарэўскі-Вярыга).


Вінцук Дунін-Марцінкевіч.

(1807 — 1884).

Яго жыцьцё. Вінцук Дунін-Марцінкевіч арадзіўся ў фальварку Панюшкевічы ў Бабруйскім павеце Меншчыны, дзе бацька яго быў рандатарам. Там, на самым беразе Бярззіны, за некалькі вёрст ад Бабруйска, і ўзгадаваўся малады Вінцук. Сярэднюю школу скончыў ён ў Бабруйску ў 1824 годзе. Дзядзька Вінцука, ксёндз-мэтрапаліт С. Богуш-Сестранцэвіч, аддаў патым яго ў навуку да айцоў базыльянаў