Гэта старонка не была вычытаная
Прыклад: арол пад старасьць сьлепнець, а лечыцца тым, што тройчы купаецца ў чыстай вадзе, — дык вось і людзям трэба змываць грахі свае.
Сьвецкія пераклады. Прыйшлі да нас у дужа меншай лічбе, чымся творы царкоўныя. Сюды належаць: 1) гістарычныя творы візантыйскіх пісьменьнікаў, ці кронікі і 2) чыста-сьвецкія творы з з зусім невялічкім уплывам царкоўнасьці ці й без таго — повесьці.