торае палітычнае значаньне, як чутны для Заходу голас аб беларускай справе. Апрача таго, кніжка „Беларусь“ для нас этнографічную цану, але таксама невялічкую.
Ян Чачот.
(1797—1847)
Біаграфічны матар‘ял. Арадзіўся Ян Чачот у Наваградзкім павеце Меншчыны. Разам з знамянітым земляком сваім Адамам Міцкевічам вучыўся ён у Наваградку ў дамініканскай павятовай школе. Дастаўшы там сярэднюю адукацыю, Чачот паступіў у віленскі унівэрсітэт на адзел моральных і палітычных навук. І тут ён дружыў з Міцкевічам і разам з ім захапіўся тагачаснымі ідэямі і романтычным настроем. Калі ў 1817 годзе аднавіўся ня зусім легальны гурток „філёматаў“, дык Чачот увайшоў у яго склад адным з першых. Заданьнямі гуртка быў патрыятызм, гуманнасьць і прасьвета. У дваццатых гадох філёматаў разагналі; Чачота выслалі на доўгі час у Уфу. У саракавых гадох ён вярнуўся і жыў троху у Леплю, Віцебскай губэрні, потым у вядомым двары Шчорсах, у Наваградчыне, дзе быў бібліатэкарам у Адама Храбтовіча, а пад канец свайго жыцьця, па сьмерці Храбтовіча, жыў у сваіх школьных таварышоў. Памёр у Друзгеніках. Ян Чачот наляжаў да часу романтызма. Романтыкам ён узгадаваўся ў школе, якую праходзіў; разьвіцьцю романтычнасьці спрыяла яго жыцьцë. Романтызм даў яму любоў да народнай творчасьці і пасунуў яго да складаньня народных беларускіх песьняў.