тымі, хто выхаваў сваёю няволяю глебу для свайго руху, бач—для беларускага сялянства й працаўнікоў.
Чым далей, наўсьцяж ад сакавіка на кастрычнік, як і рух другіх народаў, насельнікаў царскае Расіі, беларускі рух раўняўся водлуг расслаеньня рэволюцыйнага разьвіцьця па ўсёй Расіі цалком. З аднаго суцэльнага ён распаўся на некалькі расслойкаў, згодна клясавай падзельнасьці захопленых і далучаных да яго кадраў. У гэтым стане якраз апынуліся гэткія «беларускія культурнікі», як абшарнік Скірмунт, княгіня Радзівіл, генэрал Кандратовіч і да іх падобныя. Лёзунгі беларускае незалежнасьці гладка пралазілі праз іх горла. А хітрая іх гамонка лёгка зачароўвала «прасьцецкіх» сяброў тых ці іншых беларускіх соцыялістычных кірункаў, якія перадаваліся ў лягер тых, хто з беларускага нацыянальна-вызваленчага руху меўся зрабіць рух прыгнячэньня беларускіх грамадаў.
Дзякуючы моцнаму напору з боку буржуазных незалежнікаў, у тэрмін між сакавіком і кастрычнікам 1917 г., беларускі рух перажываў крызыс сваёй рэволюцыйнасьці. Над ім вісела небясьпека падпасьці цалком пад уплыў варожых яму рэакцыйных элемэнтаў. Аднак ход разьвіцьця гісторыі Беларусі да гэтага не дапусьціў. Ужо Ўсебеларускі Зьезд у Менску ў лістападзе 1917 году яскрава адмеціў, што беларускі нацыянальна-культурны рух мае ў сябе досыць раволюцыйна-пролетарскага духу, якому прадназначаны шлях да верхаводзтва. Невякікая, але моцная грамадка дэлегатаў зьезду з рабочых і сялянскай салдацкай масы выразна праводзіла ў сваіх выступленьнях савецкія прынцыпы; гэта грамадка мела вялікую вагу, і на працягу ўсяго зьезду ня кідала гострага кірунку на фэдэрацыю з маладою ў той час і яшчэ слабаю Савецкаю Расіяй, а таксама на згоджанасьць працы с Комуністычнай партыяй. Ня будзь-бы іншых умоў, якія скончылі беларускі зьезд, згодна вымаганьням моманту, дык нельга сумнявацца, што левае крыло таксама прывяло-бы да прыемнага з погляду Савецкай ўлады канчатку.
З гэтага моманту, з моманту беларускага зьезду ў 1917 г., беларускі рух фактычна прыняў два кірункі. З аднаго боку асталіся незалежнікі, якія прытулілі пад сваё крыльле ўсё агіднае, наноснае, чужое й варожае беларускаму працоўнаму народу, з другога — згуртаваліся пакуль малыя, але моральна і ідэёва крэпкія беларускія савецкія элемэнты. Контынгэнт гэтага зьяднаньня выстачылі Пецярбурская беларуская соцыял-дэмакратычная органівацыя, зьяднаўшая сабою выключна беларусаў-рабочых і левае крыло Беларускай Соцыялістычнай Грамады. На сходах абудвых гэтых організацый скора-ж пасьля зьезду былі прыняты рэзолюцыі, у якіх выказвалася адкрыта нязгоднасьць іх з працаю й пастановамі беларускага зьезду. Вось што кажа рэзолюцыя Пецярбурскай оргапізацыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады, прынятая агульным сходам 11 сакавіка 1918 г. па пытаньню аб адносінах да беларускай рады, выбранай гэтым зьездам:
«Беларуская Соцыялістычная Грамада, як партыя рэволюцыйнага соцыялізму, першая пачала працу на ніве нацыянальнага адраджэньня беларускага працоўнага народу і павяла гэту працу той пуцінай, якая не перашкодзінь клясавай барацьбе і вызваленьню ад зкономічнага гнёту працоўных людзей... Пецярбурская організацыя Беларускай Соцыялістычнай Грамады, абураная політыкаю самазваных беларускіх радаў, рэзка адлучаючы іх ад сябе і абвяшчаючы ім няшчадную барацьбу, зьвяртаецца да рэволюцыйных работнікаў і сялян Велікарасіі і ўсіх нацыяў, якія ў ёй жывуць— з агалашэньнем, што яна (Пецярбурская організацыя Беларускай Сацыялістычнай Грамады) настолькі прымае ў сваёй праграме нацыянальны рух, на колькі ён не парушае еднасьці рэволюцыйнага фронту і памагае