Але безстароньні чалавек, паглядзеўшы на яго збоку і абмяркаваўшы кожды рух яго нутранога жыцьця, сказаў-бы, што калі прызнаньне канаючай маткі нічога не адмяніла ў яго адносінах (хоць бы ў думках) да блізкіх так ці йначай яму людзей (маткі, старога Абдзіраловіча, забітай пані, Васіля), дык няўпрыцям для яго самога гэтае прызнаньне ўжо адмяніла яго адносіны ці лепей сказаць — пагляды яго на адношаньне да сацыяльнай рэвалюцыі і на ўчасьце ў наладжаваньні новага жыцьця. Раней быў ён быццам звонку ад народа, ад сялянскай і работніцкай грамады, пазіраў на рэвалюцыйную завіруху так, як некалі на вялікі пажар у сяле, — гэта значыць — так, як можа пазіраць толькі староньняя асоба. Калі раней бачыў, як на кождым вакзале, на кождай вярсьце і чым бліжэй да фронта, дык тым балей катастрафічна гінула жыцьцё вялікай імпэрыі, створанае крывавымі мазалямі і потам гэнай грамады; калі бачыў, як разам з тым гінула наўкола астатняя сумленнасьць і гінула астатняе спадзяваньне, што ком яшчэ зачэпіцца на нейкім сучочку і не разаб‘ецца ў дробныя брызачкі пад гарою; калі разважаў раней аб усім чыста, што дзеілася каля яго, дык ізноў-ткі ставіў сябе збоку, воддаль ад народнага няшчасьця, па-за
Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/109
Гэта старонка не была вычытаная
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/%D0%94%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D0%B5_%D0%B4%D1%83%D1%88%D1%8B_%281919%29.pdf/page109-625px-%D0%94%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D0%B5_%D0%B4%D1%83%D1%88%D1%8B_%281919%29.pdf.jpg)