Гэта старонка не была вычытаная
Што прыдзе той час, і ў Варшаве
Засядзе за ўладу народ,
Засядзе над Бугам і Млавай:
Што з крэсаў пазьнішчыцца дрот.
Відаць, гаварыў ў праканан ні;
ІКазаў аб тым твару выраз.
дзіўна, што ў гэтым убраньні
З вайсковым каўнерам якраз!..
змоўк. І забілі ў далоні,
Відаць, закранула ўсіх.
Музыка ня ўседзеў на ўслоне
І „польку“ урэзаў уміг…
Пан Вацлаў Галене: „Мне трэба
Вам зараз-жа нешта сказаць“.
— Дык выйдзем! І вышлі пад неба,
Дзе тыя ўсё зоры гараць.
І тут ёй Ржэвуцкі прызнаўся,
Што быў ён ня просты жаўнер,
Што заўтра паход пачынаўся,
Што іхні начальнік, як зьвер.