Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

— Панове! Трывога, навала, панове!
Пайшло па палацы гуляць.
І раптам тут блізка каманда на мове,
Якой ці-ж хто думаў чакаць!


— Бі лямпы! Бяжы, хто пад панскаю вартай,
Бяжы ў цемнату на стаўкі!
Р-раз-раз! Зноў пальнула па вокнах упарта
Агнём ад умелай рукі.


Ржэвуцкага голаў плыў вогненным кругам.
Ён рынуўся ў цемру на стрэл,
Да тых, хто стаў родным, збавіцелем, другам,
Скрозь шэраг напужаных цех.


— Стой, здраднік! — Ды Вацлаў прад вартай ня струсіў,
Як дзік той між гончых сабак,
Шлях вольным зрабіць ён гусараў прымусіў,
Расьсекшы кагось аб вушак.


І дзікам прабег ён скрозь цёмныя залі
Туды, дзе чуваў галасы:
Яго там, здаецца, імя абазвалі
Праз ховы начной паласы…