Гэта старонка не была вычытаная
І ганак, у лісьце прыбраны,
Альтанкай зялёнай глядзеў.
Прад ганкам пляцок пасыпаны
ясочкам адборным жаўцеў.
Хто-ж быў жыватворчым дыханьнем
Таго астраўнога кутку?
Чыё нясупынна стараньне
Сьмяялася нават лістку?
Пануры лясьнік сівавусы
Свой кут не заўсёды сьцярог,
Бо меў ён ад службы прымусаў
Даволі у лесе трывог.
Са стрэльбай старой дубальтовай
Ён тут пільнаваў гушчары,
І ведаў зьвярыныя ловы
Яшчэ да крывавай пары.
Ён сам быў, як лось той паважны,
Што чула глядзіць з-за галін;
Стары адзінота бадзяжны
На сьцежцы таемных дрыгвін.