Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

Той Бронік упарты ніколі
Паном не стараўся служыць,
Хоць панскі той лес мімаволі
Даўно даглядаў ён, каб жыць.


Лясы нам з дзядоў паспадалі,
Садзілі іх тут не паны,
Дык трэба, каб іх пільнавалі,
Каб-жа не пазьніклі яны!


Так Бронік у думках і словах
Свой чын заўсягды вызначаў,
І нават у панскіх умовах
Аб гэтым стары не маўчаў.


Але ён цаніўся па службе,
Як спрытны сумленны лясьнік,
З сялянствам таксама жыў ў дружбе,
Бо з глупствам лавіць ня прывык.


Другім прыжывальцам тутэйшым
Быў Стаська, хлапчына адзін,
Нямы перавозчык цішэйшы —
Краіны няведамай сын.