Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

Ледзь золак — ужо ён над рэчкай
Кіруе даўблёным чаўном;
То вынырне з ім між парэчкай,
То плясьне над Нёмнам вяслом.


Часьцей заплываў на Дубоўку,
Каб жакам абмацаць кусты,
Ці ў сетцы з даўгою вяроўкай
Лічыць карасёвы хвасты.


Агледзеўшы нераты, жакі,
Нямы азіраў берагі:
Ці трэба каму небарака,
Падаць каб на бераг другі.


Ён з вострава ўсіх перавозіў:
Бяз Стаська ня трапіць туды;
А часам на вёску завозіў
Па шляху бягучай вады.


Ці-ж мог гэны Стаська бязмоўны
Прывабны куток ажыўляць?
Вабіць астравочак чароўным
У кветкі яго прыбіраць?