Гэта старонка не была вычытаная
А як аправе аксамітны
З чырвоным узорам кабат,
Ды выпляце стужкай блакітнай —
Загінуў хлапчына-сабрат!
Каму-ж яе сэрца належа?
Ці ёсьць хто, яе каб крануў?
Маўчыць рэчка Нёман і рэжа
Свой бераг, як быццам ня чуў!
Жыві, крывічанская птушка,
Сьпявай у садочку сваім!
Сьпявай-жа, пакуль весялушка,
Ня думай аб лёсе благім!
Хто жыцьця дазнаецца сьцежкі,
Каб ёй без калючак прайсьці,
Каб ціха, як тыя арэшкі,
У пушчы сабе адцьвісьці?
Дык не, лясьнічанцы Галене,
Прыгожай валодарцы кос,
Шлях іншы дзявоцкіх імкненьняў
Ўпісаў, ня мыляючысь, лёс.