Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

— Бярыся, човен дзе? — Гукаюць!
— Сюды, сюды, вунь на той бок!
— Чаго? — Пабаўся йшчэ, — чакаюць!
— Хутчэй! Дзе кінуў ты чаўнок?


Бягуць абодвы пад вярбіну,
Штурхаюць човен той ад сну.
Трывожаць бліскаўкі дзяўчыну:
— Ну, Стаська, ты чаго заснуў?


Там двое хлопцаў, разумееш?
Дык іх сюды каб перавёз!
Ды што ты, Стаська, слупянееш, —
Лепш зноў сапі, як паравоз!


І клопат дзеўчыне і жарты…
Сапхнула моцна так дубок,
Што з рук тых, пацалунку вартых.
Хлапей ускочыў у чаўнок.


Бяжыць назад яна у хату
Сустрэць ня „так-сабе“ людзей.
Ды трэба паштурхаць і тату,
Прыбраць куток для тых гасьцей!