Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

Лясьнік ім падае параду
Галена у кустох стаіць…
Вэнэры зорка, як лямпада,
У небе дражніцца, гарыць.


— Як часам трапіце да нашых,
Андрэю скажаце Плыту,
Што ў Шчорсах мы заварым кашу! —
Тарас йшчэ кінуў у цемнату.


Галена у адказ: „Пабачу
Праз тыдзень нашых там хлапцоў.
У Шчорсах часу я ня страчу!“
І зьніклі цені двох плыўцоў.


Стары з Галенаю стаялі
Яшчэ час доўгі у кустох.
Вясло дзесь пляскала аб хвалі,
Ды ветрык тросься ў пералог.


Бяз слоў ідуць яны у хату,
І астравок зноў засыпаў;
І як той вязень свае краты,
Так Нёман бераг пілаваў.