Старонка:Дзьве поэмы (1927).pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ 3-я

Агні па паверхах палацу
Скрозь ліпы гараць, як маяк:
Вядуць сярод ночы там працу
Натоўпы прышэльцаў-ваяк.


Ўвесь двор пазаняты аддзелам
Бліскучых кракоўскіх гусар;
З начальнікам іх ашалелым,
Прыхільнікам жудасных кар.


Сам граф у палац вараціўся:
Ў Варшаву спачатку уцёк;
Цяпер хлебасольствам хваліўся,
І ліўся тут смачны мядок.


У тварах прадзедаўскіх заля
Штоноч разважала гасьцей;
Вячэра зьмянялася балем,
Капэльля іграла часьцей.


„Нех жые ойчызна“, сьпявалі
І „пупсіка“ сьледам вялі.
Ну, словам, паны балявалі,
Ну, словам, гусары жылі!