Стары профэсар
Дзеялася тое дужа даўно…
Прыяжджаў некалісь да пані ў госьці стары профэсар з маладою жонкаю, панінай пляменьніцай.
Прыехалі яны аднаго разу з Пецярбургу на папраўку познаю вясною, калі ўжо адпяялі салавейкі і адцвілі акацыі.
Ды яшчэ прыгожа было ў панскім садзе, і кожны вечар, ідучы з работы міма сіняга плоту, можна было бачыць там на сьцежцы беленькую сукеначку, ў пары з вялікаю чорнаю постацьцю профэсара.
Надта-ж любіў гэты паджылы вучоны чалавек сваю невялічкую рухавенькую жонку. Ён высокі, маўклівы, а яна ўчэпіцца за яго локаць, шчабеча яму, як тая птушачка, заглядае знізу ў вочы, як дачушка да старога бацькі.
Відаць, што ён, ня можа на яе налюбавацца, як-бы дзеля таго й маўчыць. Пазірае з вялікаю пяшчотаю і толькі носам усьміхнецца да яе з радасьці, як дзіця.
Затое і ўсіх людзей любіў. Да сялян быў ласкавы, даступны, сам падходзіў і пытаўся аб іхняе жыцьцё. І любіў слухаць усё, што яму кажуць. Песьні і казкі любіў, як нет ве-