Гэта старонка не была вычытаная
Як льюцца шоўкавыя складкі з плеч,
Хай так святло навукі ніспадае
Ад светлых дум яго і міласць з яго сэрца.
Зямлі, яго ўспаіўшай і ўкарміўшай,
Хай будзе слава вечная паміж зямель сусвету!
Народу, даўшаму такога сына,
Хай будзе слава вечная паміж другіх народаў!
І розуму яго і цвёрдан волі слава!
(Вучоныя вітаюць Георгія. Запалены свечы. Зазванілі званы. Зайграў арган на хорах. Моладзь закідае яго кветкамі. Воклічы: viva! Viva! Голас Джульеты: Viva Франчэско!)
Заслона.
Мінск–Несвіж.
1945 год