Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

Радцы.
Вядома.
Товій.
I не трымалі-б спосаб той у таямніцы.
Аднак наш доктар розумам сваім
I гэтага дасяг.

(Пакуль радцы, згрудзiўшыся, разглядаюць кнігі, Адвернік адводзіць убок Бабіча).

Адвернік.
Паслухай, пан Якубе, прымаўку успомні:
Рука руку шаруе, і абедзве чысты.
Так мы з табой. Я ўзяў ад магістрата
Суконніцу, гасцінныя дамы, млыны,
Камору пастрыгальную. Мой клопат,
А вам даход. Хачу узяць друкарню.
Бабiч.
Яшчэ не вырашана як і што, пан Юрый…
Адвернік.
Кiм вырашана? Гэтым стадам?
Галовы мы з табой. Як скажам, так і будзе.
Праз два гады (сам ведаеш, — выдаткі!)
Я дам даход у скарбніцу магістрата.
Бабiч.
Дык не згадзіцца-ж могуць…
Адвернік.
Хто?
А з Глiнскiм былі ў згодзе?
Бабiч.
Ц-с-с!
Адвернік.
Вось тое-ж! «Ц-с-с»… Напомнi, хто не згодзен,
Што за мяцеж, за Глінскага дасталі-б,
Каб я сказаў, не шыбельню, дык дыбу.
Маўчанне — золата… для iх… i для мяне.

(Уваходзіць у сваёй доктарскай адзежы Георгій Скарына. Усе сустракаюць яго нiзкiм паклонам).

Георгій.
Дзень добры вам, сябры мае, дзень добры!
Радцы.
Вітанне шчырае табе, славуты доктар!
Прыезд твой на радзіму у здароўі добрым
Мы рады бачыць сёння.
Георгій.
I я вас бачыць рад, высокiя мужы
I прыяцелі мне у добрай справе!
Вітанне разам ўсім і кожнаму у асобку.
Табе, Якубе, прэзус магістрата,

Табе, Багдане, добры, слаўны радца,