Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

Ёган.
А пісьмы дзе?
Штольц.
Паклаў ка мне у шафу.
Ёган.
Паперу выкупіць вазьміце ў скарбніка,
Ён грошы дасць вам па майму загаду.
На ёй мы будзем друкаваць, гэр доктар,
Такія кнігі для тваёй, для Белай Русі,
Што знікне й след тваёй атруты ў ёй.
Штольц.
Але я гаспадар друкарні буду?
Ёган.
Так.
Заказчыкамі толькі будуць базыльянцы.
Калі не вернецца гэр Шульц…
Штольц.
Чаму?
Ёган.
Я не кажу — не вернецца наогул,
А толькі сёння, зараз — вы яго паперы
Аддайце адвакату. За адно з сваімі.
Штольц.
Але я іх павінен паказаць Францышку,
Мо’ ён заплаціць?
Ёган.
Пакажыце,
Калі закон такі. Бывайце. Я паеду.
Вось і айцец Базыль. Ён рэчы занясе.

(Штольц ідзе у дом. Праз фортку уваходзіць манах).

Манах.
Слава Іісусу.
Ёган.
Амэн, мой брат.
(Адводзіць яго ўбок.) У імя бога…
Манах.
Амэн. Чакаю я загаду, рыцар.
Ёган.
І пад прысягай нават гаварыць
Павінны мніхі кляштара, што сёння
Я начаваў у вас і вышаў за вароты
Пасля малітвы ранняй.
Манах.
Амэн. Так.
Ёган.
Занёсшы рэчы з гэтай вежы ў кляштар,

Ты знойдзеш кума Штольца.