А. Сіман.
Во вараньë зляцелася! Чаго?
Штольц.
Айцы святыя, будзьце сведкамі! Сусед,
Вось гэты ключ я з рук тваіх узяў
Сягоння раніцой?
Андржэяка.
З маіх, а што?
Штольц.
Вы чулі?
Манахі.
Чулі.
Штольц.
Ключом замкнуты склеп…
Андржэяка.
Склеп абакралі?
Штольц.
Не.
Андржэяка.
Чаго-ж тады такі вялікі галас?
Штольц.
У склепе Шульц.
Андржэяка.
Ну, значыць, ён залез і папрасіў замкнуць,
А хто замкнуў, спытайцеся у Шульца.
І мне цікава будзе знаць — навошта
Ён ключ засунуў аж у кнігі.
Штольц.
Гэр Шульц забіт, зацягнут ў склеп і кінут.
Андржэяка.
Пра гэта я вось зараз толькі чую.
Манах.
Ты дома начаваў?
Андржэяка.
Я начаваў ў друкарні.
Манах.
Хто дома начаваў?
Георгій.
Я дома начаваў і Марта… ў гэтым доме,
А у доме тым — гэр Штольц, напэўна, знае,
Хто начаваў, апроч яго й забітага гасця.
Манах.
І вы не чулі ні крыку, ні мальбы?
Георгій.
Я тры начы не спаў і сам спаў, як забіты.