Манах.
Дзе Марта?
Марта.
Я тут, айцец святы.
Манах.
Ты знаеш гэты ключ?
Марта.
Цяпер я знаю.
Манах.
Як трапіў ён да вас?
Марта.
Яго паклала я. Знайшла уранні
І запытаць хацела чый… Ноччу я не спала,
Але нічога чуць не чула. Усё?
Манах.
Ты чула, як памосніцы скрыпелі,
Як доктар ноччу па двару хадзіў…
Марта.
Не, не чула, святы айцец, хаця не спала.
Мікулаш Конач.
На доктара паклёп узводзіць сорам.
Манах.
Апроч яго, карысці у забойстве
Гэр Шульца хто тут мае?
Прапаную, пад арыштам завесці у турму.
Марта.
На шпазе кроў.
Мікулаш Клаўдзіян.
Адкуль тут кроў?
Манах.
Не ведаю, бо шпага не мая. Нясіце
Сюды вы шпагу доктара.
Яна ў крыві таксама.
Мікулаш Клаўдзіян.
На шпазе кроў. Адкуль яна, Францышак?
Георгій.
Не ведаю, яе не вынімаў
Напэўне тры гады я.
Манах.
Я ведаю адкуль:
Сягоння пеўня рэзала я, ён