Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

Мяне к каноніку, на кухні затрымалі…
Яе паклікалі… Няма гадзіну, дзве…
Як кружыць кнігаўка над купінай з гняздом,
Блукала у цемры я… Сама не помню,
Як нож я падняла, калі яе звязалі…
Георгій.
Пры чым-жа тут вядзьмарства?
Старая.
І я кажу — пры чым?
Георгій.
А што яны?
Старая.
Ды кажуць, я знарок сваю дачку
Прыслала к біскупу, каб кроў яго
На д’ябальскае зелле узяць, што нож
Я па паветру ëй у пасцель паслала,
Бо не было пры ёй нічога, што пасля
Нож у крыві яго мне вынес змей у рукі…
Георгій.
А як сюды ты трапіла?
Старая.
Мне людзі
Дапамаглі ўцячы адтуль…
Георгій.
А што з дачкой?
Старая.
Не ведаю,
Яна ў іх… Можа бог
І пакарау мяне, што я не засталася…
А я шукаць хацела праўды, ратаваць дачку…
Хутчэй-бы суд… Я на сябе віну вазьму,
Сусанна будзе жыць… Няўжо ім сэрца
Бог не даваў?
Георгій.
Ваўку іх сэрца бог скідаў відочна,
Яно-ж да біскупа папала незнарок.
Судзіць цябе у замку, пэўне, будуць…
Старая.
Казалі, павядуць не сёння-заўтра…
Георгій.
Не сёння-заўтра, кажаш? Та-ак…
Ты не баішся лютаран?
Старая.
Яны дапамаглі мне… Свят, свят, свят…
Георгій.
Яны яшчэ раз дапамогуць… ты ім трэба,
Як сведка супроць біскупа. Эй, вартавы!
Вартавы (уваходзіць).

Што трэба?