Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

Манах (расчыняе дзверы). Уваходзь.

(Уваходзіць Арына, зусім старая, сівая).

Ёган (манаху).
Ідзі і падрыхтуй суду
Задушныя лісты Адверніка й Дароты.
Нам трэба знаць, якая доля з іх
Як вымершчына пасля казні Маргарыты
Адыйдзе у карысць высокага суда.

(Манах схіліўся і вышаў).

Ёган (да Арыны).
Што скажаш, бабка?
Арына.
Прышла я, каб сказаць высокаму суду,
Што Маргарыта не павінна ў атручэнні
Адверніка.
Ёган.
А хто-ж павінен?
Арына.
Я.
Ёган.
Ц-с-с… Ты звар’яцела, бабка? На душу
Сваю бярэш загубу? Нам вядома,
Што мужа Маргарыта атруціла
З сваім каханкам Скарыной.
Арына.
Душа мая загінула ўсёроўна,
А целу смерць прыняць ці так, ці гэтак
Усёадно прыходзіцца, дык хай
Я частку мук прыму на гэтым свеце,
Залічыцца на тым…
Ёган.
Жывеш у Маргарыты?
Арына.
У брата Юрыя-нябожчыка жыву.
Нябожчык Юрый быў там на бяседзе
Ў астатні вечар свой. Яму
Заўсёды коўш найбольшы брат падносіў
І ў гэты коўш я ўсыпала атруту.
Ёган.
За што?
Арына.
За брата. Брат яму быў вінен грошы,
Аддаць не мог, і на правëж, пад палкі,
На смерць яго хацеў паслаць пан Юрый.
Я не дала таго зрабіць…
Ёган.
Дзе зараз брат?
Арына.

Далёка, не дагоніш.