Гэта старонка не была вычытаная
Разлічуся з мытам можа,
А пад’ездзе чоўнаў болей,
Заўтра ўранку, з ласкі божай.
Паплывем далей паволі.
Ты, Івашка, сам стаў варту,
Ды пільнуйся як патрэбна!
Праплылі мы пуць упарта, —
Што-ж канчаць яго ганебна?
Няўжо наша сіла
Сплыла за вадою
І нас адружыла
З ліхою бядою?
Няхай-жа наш вораг
Ды не дачакае,
Калі нас гадзіна
Ліхая спаткае!
Госці.
Благога не думай,
Плыві, атамане,
А вораг паткнецца,
Па рылу дастане!
(Атаман і гайдук паплылі ў замак).
Пад’атаман Івашка.
Ну, хлопцы, атабарыць стан наш засекай,
Дастаць гакаўніцы, дубіны й сякеры,
Гайдук напужаць нас хацеў небяспекай,
Ды чорт яму вера, ды чорт яму вера!
(Усе дружна ўзяліся рабіць засекі, сеч калы, насыпаць пясок, і відаць па спрактыкаванасці ў гэтай рабоце, па чубах, калі скінулі шапкі, па вышыўках на адзежы, што госці — не зусім госці. Паступова госці адыходзяць у лес па матэрыял. Застаўся толькі дзед Ахрэм-лірнік).
З’ЯВА ХІ
Ідзе грамада касцоў. Наперадзе Рыгор. Ён запявае, касцы пяюць рэфрэн.
Рыгор.
Выйдзем мы, доля, ў чыстае поле,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Будзем шукаць сваю вольную волю,
Пяжкая доля мая!
Касцы.