Рыгор.
Рогам турыным, трубой берасцянай,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Клікнем мы кліч між народам загнаным,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Рукі ў каго мазалямі багаты,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Гора ў каго не выводзіцца з хаты,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Клікнем шукаць сваю вольную волю,
Цяжкая доля імая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Ці замяло яе снегам у полі,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Ці у барах у густых заблудзілася,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Ці у вірах у мутных утапілася,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Ці ў ланцугі ды панамі закутая,
Цяжкая доля мая!
Касцы.
Цяжкая доля мая!
Рыгор.
Разам з народам і воля пакутуе,
Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/217
Гэта старонка не была вычытаная