Што лепей так…
(Гукае гасцей.)
Гэй, гэй, купцы!
Кідай платы, кідай калы,
Кладзі агонь, бяры катлы!
Вары вячэру грамадзе:
Яна нас выручыць ў бядзе!
— Здароў булы, панове казакы!
— Прымай ў суседзі нас, шаноўная грамада!
Касцы.
Здароў і вам, браточкі і бацькі,
Суседству добраму заўсёды будзем рады!
Рыгор.
Куды-ж плывеце вы?
Пад’атаман Івашка.
Шукаем між людзей
Куточка ціхага ад ліха і нягоды,
Дзе кожны сам сабе і пан і дабрадзей.
Рыгор.
У мора хмарнага прасветлае пагоды?
Няўжо не страцілі бязглуздых тых надзей?
Івашка.
Не страцілі мы іх, бо мы іх і не мелі, —
І вас, і нас, браты, паны адны заелі.
Прышлі яны, паны, з Кракова ды з Варшавы,
Няма на іх, паноў, ні зводу, ні управы!
Пасыпалі на нас, як з порванага меха,
І вые па барах і стэпах плач наш рэхам,
Бо нудзіцца душа ў шляхецкай у няволі.
І сталі бегчы мы насустрач вольнай волі,
Пабеглі ў стэп, куды свяцілі вочы,
Аселі на Дняпры, на выспах, дзе хто хоча.
Ваюем ў два бакі, з татарамі і ляхам,
І сталі казакі ў Кракове вечным страхам.
Адно відно, так доўга быць не можа,
І што-небудзь адно другое пераможа.
Дзед Ахрэм.
Ратунак тут адзін:
У мяху залапіць дзірку,
Паноў назад у мех.
Пажылы селянін.
А з мехам проста ў вір-бы.
Івашка.
Ну ў вір, не ў вір, а, пахадзіўшы з кіем,