Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/268

Гэта старонка не была вычытаная


З’ЯВА ХХVII

Старая.
Быў год галодны. Мой Якуб
Ў той год прадаўся ў замак дворны.
Аслаб Якуб. Памёр закуп[1]
На працы панскай каля горна.
Па ім закупам стала я:
Дачку малую ратавала.
І год пятнаццаць я штодня
На панскім полі працавала.
Жыццё — бяды не правярнуць:
Бывала разгавецца нечым,
А шчочкі Машы — аж цвітуць,
А голас Машы — аж шчабеча…
Дзе Маша, князь?
Ў свае муры
Ты, як крумкач, занёс дзяўчыну
І без крыжа і дамавіны
Пяском засыпаў у віры.
Суддзя.
Што? Утапіў? Сам князь? Хто бачыў?
Старая.
Відаць, і бог таго не бачыў:
Не змог-бы богам быць іначай,
Каб бачыў бог і не памог.
Суддзя.
А-а-а, самазгубства!.. Што-ж, бядача,
Ў жыцці і смерці волен бог.
Паплач, лягчэй на сэрцы з плачу.
Ну, дзецкі, спагадай нязрачай —
Перавядзі цераз парог.

(Дзецкі выводзіць старую, яна плача. Уваходзіць — дзед Ксаверый і два селяніны).

З’ЯВА ХХVIIІ

Дзед Ксаверый.
Б’ем чалом усім сялом,
Ад народу цэлым сходам
На дзяржаўцу — чыніць шкоды,
Не знясеш, хоць будзь валом.
1-ы селянін.
Ды яшчэ якім — жалезным!
Кожны ляда ў пушчы драў,
Ляды пан у нас адрэзаў, —

Пот крывавы адабраў.
  1. Закуп — г. зн. селянін, які станавіўся нявольным за нявыплату пазыкі.