Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/272

Гэта старонка не была вычытаная

Не прадаць братоў і матак
Ні за страх, ні за дукаты.
Дзед Ксаверый.
Шкода вось, сцягнула трасца
Папа рыжага так рана
Сюды ў замак князя-пана,
Не маглі дастаць прычасця.
Можа-б пан суддзя, быў ласкаў,
Падаслаць папа ў вязенне,
Даць грахоў нам адпушчэнне,
Мо’ бяду-б бог адкараскаў.
Суддзя.
Ну, як знаеце. Я-ж раю
Справу з панам скончыць мірам.
Дзень-другі яшчэ счакаю,
Вы-ж падумайце, старыя,
А ці варт сядзець у казні
І карміць з-за спрэчак блохі?
Пасадзі іх, дзецкі, ў лазню,
Разумней мо’ стануць трохі.

(Дзецкі вывеў і гэтых трох сялян).

З’ЯВА ХХІХ

Суддзя.
Што вы скажаце на гэта,
Князь Капуста? Перад светам
Скоры спех — заўжды на смех.
Князь Капуста.
Не спяшаліся баяры…
Бацька, к прыкладу, нябожчык
Меў і сёлы і абшары,
Але з той вялікай плошчы
Грош к яму не йшоў, а плакаў.
Ну, а двор, знаёмствы, Кракаў —
Гэта, пане, прапалошча
І скарбёнкі, і свіронкі
І самога, і малжонкі,
Як ніякі ў свеце дожджык.
Суддзя.
А дзе-ж выйсце?
Князь Капуста.
Або — або!
Ці залезці ў глуш, як жаба
Ў твань балота, мірна квакаць,
Есці, спаць, сварыцца, плакаць;
Ці паставіць двор, як трэба,

Не зважаючы на слёзы,